|
|
19 студзеня 2011 года Гомель атрымаў статус “Культурная сталіца Беларусі 2011”
Аб прэзентацыі горада Гомеля – “Культурнай сталіцы Беларусі 2011 года” у Мінску
19 студзеня 2011 года Гомель атрымаў статус “Культурная сталіца Беларусі 2011” і быў абраны пляцоўкай для здзяйснення пілотнага праекта - “Культурная сталіца СНД”.
На працягу 2011 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца Беларусі і СНД” Гомель наведвалі лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы Беларусі і замежжа. Адбылося больш за 220 культурных падзей. У горадзе паспяхова ажыццяўляліся разнастайныя творчыя праекты, на высокім мастацкім і прафесійным узроўні прайшлі фестывалі, конкурсы, выставы абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню.
Заключны этап акцыі адбудзецца ў Мінску 23 студзеня:
У 15.00 галерэі Нацыянальнага мастацкага музея (3 паверх) адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэзентацыі горада Гомеля ў Мінску. У прэс-канферэнцыі прымуць удзел:
1.Намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Стружэцкі Тадэуш Іванавіч
2.Старшыня Гомельскага гарвыканкама Піліпец Віктар Іванавіч
3.Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Крупко Іван Іванавіч
4.Генеральны дырэктар Гомельскага палацава-паркавага ансамбля РыжкоўАлег Гарьевіч
і інш.
У 16.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будуць прэзентаваны:
выстава “Народная творчасць Гомельшчыны”, якая прадстаўлена Гомельскім абласным цэнтрам народной творчасці і змяшчае вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Гомельшчыны;
выстава “Шэдэўры кніжнага мастацтва XVI-XIXст.” з фондаў музея дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” і ўстановы “Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф.Р.Шклярава”, якая прысвечана Году кнігі і змяшчае рарытэтныя рукапісныя і друкаваныя выданні XVI-XIX стагоддзяў.
У 18.00 у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры пасля заканчэння ўрачыстай цырымоніі акцёры Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Гомельскага абласнога драматычнага тэатра прадставяць гледачам драму “Хросная маці” па п’есе Максіма Горкага “Васа Жэлязнова”.
Фінансавую і арганізацыйную падтрымку праекта “Гомель-культурная сталіца Беларусі і СНД 2011” ажыццяўляюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі абласны і гарадскі выканаўчы камітэты і Міжнародны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва СНД.
Прэс-сакратар Міністэрства культуры Ганна Смольская
19.01.2012
|